Міністр нацыянальнай абароны Польшчы Мар'юш Блашчак і брыгадны генерал Кшыштаф Кнут крныіца: MON/X
Міністр нацыянальнай абароны Польшчы Мар’юш Блашчак прызначыў брыгаднага генерала Кшыштафа Кнута камандзірам 8-й пяхотнай дывізіі імя Арміі Краёвай. На дадзены момант дывізія знаходзіцца на этапе фарміравання.
8-я пяхотная дывізія будзе шостай у Войску Польскім. Гэтае новае тактычнае злучэнне будзе мець штаб у невялікім горадзе Новэ-Мяста-над-Піліцай з насельніцтвам у 7 тыс. чалавек. Гарадок размешчаны ў 80 км на поўдзень ад Варшавы.
вс