Міністр нацыянальнай абароны Польшчы Марыюш Блашчак заявіў, што польска-амерыканскія адносіны з'яўляюцца гарантыяй бяспекі краіны. Пад Жэшавам кіраўнік Мінабароны сустрэўся з міністрам абароны ЗША Лойдам Осцінам. Перамовы ў асноўным тычыліся ваеннага супрацоўніцтва дзвюх краін і сітуацыі ў сферы бяспекі ў рэгіёне.
Пасля сустрэчы міністр Марыюш Блашчак сказаў, што польска-амерыканскія адносіны з'яўляюцца ключом да бяспекі, а Польшча застаецца найважнейшым саюзнікам ЗША ў гэтым рэгіёне свету.
- Польска-амерыканскія адносіны маюць ключавое значэнне для бяспекі найшай краіны ды ўсяго Усходняга флангу Паўночна-атлантычнага альянсу. Можна сказаць, што Польшча стала найважнейшым саюзнікам ЗША на ўсходзе НАТА, пра што сведчыць факт размяшчэння ў Польшчы каля 10 тысяч амерыканскіх салдат.
Міністр Марыюш Блашчак дадаў, што Польшча перабудоўвае свае вайсовыя часці на ўзор V корпуса арміі ЗША, перадавы камандны пункт якога знаходзіцца ў Познані. Кіраўнік Мінабароны нагадаў, што супрацоўніцтва паміж Польшчай і ЗША азначае таксама пастаўкі сучаснай тэхнікі для польскіх узброеных сіл.
- Добры прыклад – танкі Abrams, але таксама ракетныя сістэмы Himars, таксама мы размаўляем пра пастаўкі баявых верталётаў. Трэба падкрэсліць, што не ўсе саюзнікі ЗША маюць магчымасць атрымоўваць сучаснае ўзбраенне. Напрыклад, сістэмы кіравання агнём ракетных комплексаў Patriot ёсць толькі ў арміі ЗША ды Войска Польскага.
Міністр Марыюш Блашчак і Лойд Осцін сустрэліся з амерыканскімі вайскоўцамі, якія размешчаныя на вайсковай базе USA-Eagle у Высокай Глогаўскай каля Жэшава.
ПР/юл