Разам з танкамі таксама дастаўлены 79 мінна-ўзрывастойкіх аўтамабіляў М-ТК, паведамілі ў Агенцтве ўзбраенняў. Гэта трэцяя партыя танкаў M1A1 Abrams, набытых у студзені мінулага года для патрэб Узброеных сіл Польшчы. Пастаўка ўключае 29 танкаў і запас расходных матэрыялаў.
У студзені 2023 года Польшча замовіла 116 амерыканскіх танкаў M1A1 Abrams разам з адпаведным абсталяваннем. Гэта танкі больш старога тыпу, якія раней выкарыстоўваліся амерыканскімі салдатамі. Іх заказ з хуткім тэрмінам пастаўкі быў звязаны з дэфіцытам, выкліканым перадачай польскім войскам некалькіх сотняў постсавецкіх машын Т-72 ва Украіну. Агульны кошт кантракту складае каля 1,4 мільярда долараў, з якіх амаль 200 мільёнаў долараў фінансуе амерыканскі бок у рамках сродкаў дапамогі, выдзеленых Польшчы. Усе машыны павінны быць пастаўленыя ў Польшчу да канца 2024 года.
У дадатак да M1A1 Abrams у красавіку 2022 года польскі ўрад замовіў 250 новых танкаў у адной з самых сучасных версій M1A2 SEPv3. Гэтыя машыны яшчэ не прыбылі ў Польшчу, пастаўкі плануецца завяршыць у 2026 годзе.
ав