Беларуская Служба

Польшча займае трэцяе месца ў Еўрапейскім Саюзе з самым нізкім узроўнем беспрацоўя

09.01.2024 14:59
Пра гэта сведчаць дадзеныя статыстычнай службы Еўрастату за лістапад.
Праца ў офісеFree-Photos/pixabay.com/CC0 Public Domain

У той час у Польшчы беспрацоўнымі былі 2,8 працэнта грамадзян. Гэтыя даныя адрозніваюцца ад даных Галоўнага статыстычнага ўпраўлення з-за іншай методыкі падліку. Паводле Галоўнага статыстычнага ўпраўлення, у лістападзе беспрацоўе ў Польшчы склала 5 працэнтаў.

Сярэдні паказчык па ЕС складае 5,9 працэнта, або амаль 13 мільёнаў беспрацоўных. У зоне еўра беспрацоўе ў лістападзе было на 0,5 пункта вышэй. У ЕС сітуацыя адрозніваецца ў залежнасці ад краіны. Дадзеныя Еўрастата паказваюць, што самы нізкі ўзровень беспрацоўя ў Чэхіі – 2,4 працэнта, затым на Мальце – 2,5 працэнта, Польшча завяршае п'едэстал гонару.

Сітуацыя на рынку працы ў краіне стабільная. Узровень беспрацоўя застаецца нязменным на працягу некалькіх месяцаў і павялічыўся на 1/10 адсоткавага пункта ў параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года. Найгоршая сітуацыя ў гэтым плане ў Іспаніі. Гэта адзіная краіна ў ЕС з двухзначным беспрацоўем. У лістападзе 11,9 працэнта іспанцаў былі беспрацоўнымі.

ав

Нізкія тэмпературы выклікалі рост попыту на электраэнергію і газ

09.01.2024 09:55
З-за лютага марозу попыт на электраэнергію і газ у Польшчы набліжаецца да гістарычных рэкордаў.

Індэкс настрояў у польскай эканоміцы ў снежні склаў 99,0 пунктаў

09.01.2024 12:15
Паказчык павысіўся на 0,2 пункта ў параўнанні з лістападам таго ж года.