Беларуская Служба

Прэзідэнт Польшчы запрасіў прадстаўнікоў беларускай супольнасці на калядную сустрэчу

10.01.2024 09:18
Польскі лідар заявіў, што «заўсёды буду падтрымліваць дзеянні тых, хто хоча свабоднай Беларусі».
.   . , , 9  2023 .
С. Ціханоўская і А. Дуда, Варшава, 9 студзеня 2023 г. Фота: https://twitter.com/prezydentpl

Лідарка дэмакратычнай Беларусі Святлана Ціханоўская падчас сваёй працоўнай паездкі ў Варшаву ў аўторак, 9 студзеня правяла сустрэчы з польскім кіраўніцтвам, у тым ліку, з прэзідэнтам Польшчы Анджэем Дудам, які ўвечары зладзіў калядны прыём для беларускай супольнасці Польшчы.

Польскі лідар пасля сустрэчы з беларусамі ў Бельведэры выклаў у сацсетцы Х сумеснае фота са Святланай Ціханоўскай:

«Усюды, дзе я знаходжуся на міжнародным форуме, калі я кажу пра сітуацыю ў Беларусі, я заўсёды згадваю вас – беларускую супольнасць. Прыйдзе час, калі мы ўсе разам будзем атрымліваць асалоду ад свабоды і суверэнітэту; мы без страху пяройдзем польска-беларускую мяжу. Я заўсёды буду падтрымліваць дзеянні тых, хто хоча свабоднай Беларусі».

эж