Беларуская Служба

У першай палове года зменіцца ўсё кіраўніцтва Епіскапату Польшчы

10.01.2024 17:11
У першай палове гэтага году зменіцца ўвесь прэзідыум Канферэнцыі епіскапату Польшчы.
Канферэнцыя епіскапату ПольшчыФота: Twitter/EpiskopatNews

Прэс-сакратар Епіскапату ксёндз Лешэк Гэнсяк паведаміў, што ў 2024 годзе адбудуцца змены на вышэйшым узроўні кіраўніцтва Канферэнцыі епіскапату Польшчы. У першай палове гэтага году зменіцца ўвесь прэзідыум Канферэнцыі епіскапату Польшчы:

-У сакавіку заканчваюцца паўнамоцтвы арцыбіскупа Станіслава Гандэцкага як старшыні Канферэнцыі епіскапату Польшчы і арцыбіскупа Марэка Ендрашэўскага як яго намесніка. У чэрвені заканчваюцца паўнамоцтвы біскупа Артура Мізіньскага як генеральнага сакратара Канферэнцыі епіскапату Польшчы. Гэта значыць, што ў першай палове года зменіцца ўвесь прэзідыум Канферэнцыі епіскапату Польшчы.

Як дадаў прэс-сакратар Епіскапату Польшчы, гэтыя змены павінны суправаджацца малітвай за пастыраў і Касцёл у Польшчы.

iar/эж