А 16-й гадзіне перад будынкам Сейма ў Варшаве павінна пачацца, запланаваная правымі сіламі дэманстрацыя пад лозунгам «Пратэст свабодных палякаў», удзельнікі якой пройдуць вуліцамі сталіцы да Плошчы паўстанцаў.
У сувязі з гэтым, на тратуар перад Сейм, зноў вярнуліся металічныя загароды, знятыя раней новымі ўладамі.
Кіраўнік Канцылярыі Сейма Яцэк Ціхоцкі(Jacek Cichocki) заявіў, што загароды былі ўсталяваныя паліцыяй з меркаванняў бяспекі пасля ацэнкі рызыкі, звязанай з планаванай дэманстрацыяй:
- На дадзены момант асноўная справа – гэта бяспека. Тым не менш, Сейм застаецца адкрытым для грамадзян, а загароды пасля дэманстрацыі знікнуць.
Кіраўнік Канцылярыі Сейма таксама выказаў надзею, што ўдзельнікі дэманстрацыі возьмуць пад увагу ўчарашні зварот прэзідэнта Польшчы.
Учора Анджэй Дуда заклікаў да спакою падчас пратэстаў. У сваёй заяве кіраўнік польскай дзяржавы падкрэсліў, што падзеі апошніх дзён выклікалі шмат эмоцый і папрасіў супакоіцца тых, хто вырашыў прыняць удзел у дэманстрацыях.
IAR/аз