Былы намеснік міністра ўнутраных спраў i адміністрацыі ва ўрадзе Матэвуша Маравецкага Мацей Вонсік, распачаў галадоўку ў арышце. Пра гэта ў TV Republika паведаміла жонка палітыка Рамуальда Вонсік.
Раней галадоўку аб’явіў таксама былы кіраўнік МУС Мацей Каміньскі, які ў раней апублікаванай заяве запатрабаваў неадкладнага вызвалення з турмы ўсіх членаў былога кіраўніцтва Цэнтральнага антыкарупцыйнага бюро, памілаваных у 2015 годзе прэзідэнтам Анджэем Дудам.
Палітыкі «Права і справядлівасці» Марыюш Каміньскі і Мацей Вонсік былі асуджаныя на два гады пазбаўлення волі за перавышэнне паўнамоцтваў. Іх затрымалі ўвечары, 9 студзеня ў Прэзідэнцкім палацы ў Варшаве, а затым адправілі ў следчы ізалятар раёна Варшава-Грохаў.
Правыя сілы, якія зараз у апазіцыі, заяўляюць, што гэта палітычная помста новых уладаў.
IAR/аз