У 32-м фінале «Вялікага аркестра каляднай дабрачыннасці» будуць задзейнічаны афіцэры і супрацоўнікі органаў унутраных спраў, дзяржаўнай пажарнай службы, пагранічнай службы і дзяржаўнай аховы.
Кіраўнік Міністэрства ўнутраных спраў і адміністрацыі Марцін Кервіньскі накіраваў ліст супрацоўнікам падначаленых яму службаў, заахвоціўшы іх да ўдзелу ў сёлетнім дабрачынным зборы.
«Мы хочам, каб афіцэры і супрацоўнікі паліцыі, дзяржаўнай пажарнай службы, памежнай аховы і службы дзяржаўнай аховы ўключыліся ў гэтую прыгожую і высакародную ініцыятыву», – напісаў у лісце міністр Марцін Кервіньскі, адзначыўшы, што аказанне дапамогі – адна з найважнейшых задач паліцыі і пажарных.
Нагадаем, 32-і фінал найбуйнейшай польскай дабрачыннай акцыі «Вялікага аркестра каляднай дабрачыннасці» (WOŚP) адбудзецца 28 студзеня 2024 года. Дэвіз кампаніі сёлета: «Тут усё грае добра!», а мэта гучыць так: «Лёгкія пасля пандэміі. Граем для дзяцей і дарослых!».
IAR/ez