Беларуская Служба

У Польшчы пачаліся школьныя канікулы

13.01.2024 15:31
На зімовы адпачынак першымі пайшлі вучні з чатырох ваяводстваў: Ніжнесілезскага, Мазавецкага, Апольскага і Заходнепаморскага.
Ілюстрацыйнае фотаObraz Pech Frantisek z Pixabay/CC0

Адпачынак у горадзе не павінен быць сумным, вучні, якія нікуды не паедуць, могуць скарыстацца атракцыёнамі, падрыхтаванымі мясцовымі ўладамі.

У панядзелак у Варшаве пачнецца акцыя «Зіма ў горадзе». Да канікул сталіца падрыхтавала спартыўныя і культурныя мерапрыемствы. Марцін Крашэўскі, дырэктар Бюро спорту і адпачынку мэрыі Варшавы, кажа, што для вучняў будзе шмат цікавага.

«Заняткі для дзяцей - гэта вельмі важна сёння, калі наша моладзь мае ў гэтым патрэбу як ніколі. У нас будуць спартовыя і  культурныя мерапрыемствы - гэта значыць спалучэнне аздараўленчых спартыўных мерапрыемстваў з культурнымі, каб нашы дзеці маглі развівацца», — сказаў Марцін Крашэўскі.

Першая хваля канікул у Польшчы завершыцца 28 студзеня. Далей на канікулы пойдуць школьнікі з іншых ваяводстваў.

ПР/юл