Школьнікі ў Мазавецкім ваяводстве пачалі зімнія канікулы. Свабодны час яны могуць праводзіць за настольнымі гульнямі, між іншым, у адным з варшаўскіх музеяў.
Настольныя гульні развіваюць праніклівасць і памяць, стымулююць мысленне. Іх энтузіясты могуць прыйсці ў Музей Варшаўскага паўстання, дзе сёння пачынае дзейнічаць «Майстэрня добрых гульняў». «Многія пытаюцца, адкуль узялася ідэя спалучыць гульні і Варшаўскае паўстанне», – кажа загадчык асветніцкага аддзелу музею Караль Мазур.
«Адпраўной кропкай з’яўляецца гульня, якая была створаная падчас акупацыі, яна называлася «Гадоўля жывёлы». Яе прыдумаў прафесар матэматыкі Караль Борсук. Цяпер гульня называецца «Фермер, суперфермер, ранча»» – дадаў Караль Мазур.
Арганізатары высока цэняць адукацыйныя каштоўнасці сучасных настольных гульняў. Яны вучаць розным навыкам. Канкурэнцыя прымушае гульцоў інакш ставіцца адзін да аднаго, вывучаць культуру гульні. Настольныя гульні таксама дапамагаюць развіваць лагічнае мысленне, паляпшаюць працаздольнасць.
«Майстэрня добрых гульняў» – гэта мерапрыемства для дзяцей ад шасці гадоў у Музеі Варшаўскага паўстання.
IAR/нг