Прэм'ер-міністр Дональд Туск перадаў на аўкцыён Вялікага аркестра каляднай дабрачыннасці аўтаматычны аловак генерала Уладзіслава Сікорскага. На запісе, апублікаваным у сацыяльных сетках, Дональд Туск паведаміў, што генерал Сікорскі атрымаў гэты аловак падчас сваёй паездкі ў ЗША ад старшыні суполкі амерыканскіх палякаў. На алоўку ёсць надпіс «Лідару нацыі – Лявон Валковіч 1940». Прэмʼер-міністр дадаў, што ён аловак атрымаў ад свайго кума, які быў адным з кіроўцаў генерала. Дональд Туск адзначыў, што гэты выраб часткова зроблены з золата.
Разам з сувенірам генерала Сікорскага прэмʼер-міністр перадаў на аўкцыён кнігу «Падзенне Рымскай імперыі», якую ён падпісаў гэтым алоўкам.
Фінал Вялікага аркестра каляднай дабрачыннасці адбудзецца праз два тыдні – 28 студзеня. Сёлета аркестр збірае сродкі на аддзяленні пульманалогіі пад заклікам «Лёгкія пасля пандэміі. Граем для дзяцей і дарослых!».
IAR/нг