Беларуская Служба

Бяспека і вайна ва Украіне – галоўныя тэмы сустрэч прэзідэнта А. Дуды на Сусветным эканамічным форуме ў Давосе

16.01.2024 10:15
Прэзідэнт паразмаўляе, у тым ліку, з кіраўніком НАТА Енсам Столтэнбергам.
Прэзідэнт РП Анджэй Дуда ў дарозе ў ДавосPAP/Radek Pietruszka

У першы дзень на Сусветным эканамічным форуме ў Давосе ў Швейцарыі прэзідэнт Анджэй Дуда праводзіць сустрэчы, на якіх абмяркоўвае пытанні бяспекі, вайны ва Украіне і інвестыцыяў у наш рэгіён Еўропы.

Прэзідэнт паразмаўляе, у тым ліку, з кіраўніком НАТА Енсам Столтэнбергам. Вайна ва Украіне будзе ў цэнтры ўвагі.

«Гэта для нас сёння адна з самых важных тэм, і важна, каб вайна ва Украіне закончылася перамогай Украіны», сказаў прэзідэнт.

У другой палове дня Анджэй Дуда сустрэнецца з прэзідэнтам Японскага банка міжнароднага супрацоўніцтва. У гэтым кантэксце Дуда звярнуў увагу на важнасць «Ініцыятывы трох мораў».

«Мы заклікаем усіх зацікавіцца супрацоўніцтвам з «Ініцыятывай трох мораў» і наогул з «Ініцыятывай трох мораў». Будзе шмат прадстаўнікоў арабскіх краін, будуць прадстаўнікі азіяцкіх краін», – дадаў ён.

«Ініцыятыва трох мораў» – гэта пляцоўка для супрацоўніцтва паміж прэзідэнтамі дванаццаці краін, размешчаных паміж Адрыятычным, Балтыйскім і Чорным морамі. Яе мэта – умацаванне згуртаванасці Еўрапейскага Саюза шляхам умацавання інфраструктуры, энергетыкі і эканамічнага супрацоўніцтва паміж краінамі Цэнтральнай Еўропы. Удзельнікамі «Ініцыятывы трох мораў» з'яўляюцца: Аўстрыя, Балгарыя, Харватыя, Чэхія, Эстонія, Літва, Латвія, Польшча, Румынія, Славакія, Славенія і Венгрыя.

яс