Беларуская Служба

Сёлета на развіццё гарадскога транспарту ў Варшаве будзе выдаткавана больш за 1 млрд еўра

17.01.2024 18:21
Мэр Варшавы: У бліжэйшыя тыдні будзе падпісаны кантракт на пакупку 100 новых электробусаў.
Рафал Тшаскоўскі ў новым варшаўскім трамваі PAP/Leszek Szymański

Сёлета на развіццё гарадскога транспарту ў Варшаве будзе выдаткавана 4 млрд 500 млн злотых (больш за 1 млрд еўра – рэд.), у тым ліку на працяг будаўніцтва другой лініі метро – 340 млн злотых (каля 108 млн еўра). Такія дадзеныя агучыў мэр польскай сталіцы Рафал Тшаскоўскі.

Гарадскі галава прыняў сёння ўдзел у прэзентацыі новых трамваяў маркі Hyundai. Рафал Тшаскоўскі зазначыў, што ў Варшаве – найбольшы парк нізкападлогавых трамваяў сярод польскіх гарадоў.

Ён таксама сказаў, што польская сталіца актыўна абнаўляе гарадскі транспарт. «Нядаўна мы набылі 30 новых цягнікоў маркі Škoda для сталічнага метро і 21 цягнік для хуткай гарадской чыгункі», – паведаміў Тшаскоўскі. Мэр Варшавы таксама сказаў, што ў бліжэйшыя тыдні будзе падпісаны кантракт на пакупку 100 новых электробусаў.

вс