Беларуская Служба

Мінабароны Польшчы выставіла на дабрачынны аўкцыён абед з міністрам абароны

17.01.2024 20:07
Міністэрства нацыянальнай абароны Польшчы выставіла на дабрачынны аўкцыён абед з міністрам абароны.
-,     -
Віцэ-прэм’ер, міністр абароны Польшчы Уладзіслаў Касіняк-КамышPAP/Piotr Nowak

Міністэрства нацыянальнай абароны Польшчы выставіла на дабрачынны аўкцыён абед з міністрам абароны. Атрыманыя сродкі пойдуць на патрэбы дабрачыннай арганізацыі «Вялікі аркестр святочнай дапамогі», якая штогод зімой збірае грошы на набыццё медыцынскай апаратуры для польскіх устаноў аховы здароўя.

Пераможца аўкцыёну зможа з’есці абед у кампаніі віцэ-прэм’ера, міністра абароны Уладзіслава Касіняка-Камыша. Прычым гэта будзе салдацкі абед у адной з вайсковых часцей Войска Польскага. Пераможца зможа забраць з сабой яшчэ аднаго чалавека, у тым ліку непаўналетняга.

Сярод умоў, якія высунулі арганізатары акцыі адносна пераможцы аўкцыёну, – грамадзянства Польшчы альбо іншай краіны НАТА, адсутнасць судзімасці і паўналецце.

вс