Беларуская Служба

Польшча заняла другое месца ў ЕС па задавальненні жыццём (ІНФАГРАФІКА)

18.01.2024 07:59
Самы высокі працэнт задаволеных людзей пражывае ў Аўстрыі.
Сям'яShutterstock/Pressmaster

7,7 бала з 10-і набрала Польшча ў рэйтынгу задавальнення жыццём у 2022 годзе. Такім чынам палякі занялі другое месца ў Еўрасаюзе, паведамляе Еўрастат – Статыстычная служба Еўрапейскага Саюза.

Самы высокі працэнт задаволеных людзей пражывае ў Аўстрыі – гэтая краіна набрала 7,9 бала. Акрамя Польшчы, 7,7 бала – у Фінляндыі і Румыніі. Сярэдняя рэйтынгу па ЕС – 7,1 бала.

Жыхары іншых краін менш задаволеныя штодзённым жыццём, а самыя нізкія ацэнкі – у Балгарыі (5,6 бала) і Германіі (6,5 бала).

Падчас шырокамаштабнага даследавання задавальнення жыццём бяруцца пад увагу разнастайныя фактары, такія як даходы, узровень спажывецкай вартасці, агульныя ўмовы жыцця, эканамічная і фізічная бяспека, навакольнае асяроддзе, свабодны час і адпачынак, правапарадак, праца дзяржаўных устаноў і г.д.

вс