Беларуская Служба

Сярэднямесячны заробак на польскіх прадпрыемствах у снежні 2023 года склаў 8032,96 злотых брута

22.01.2024 12:26
Дадзеныя Цэнтральнага статыстычнага ўпраўлення датычацца прадпрыемстваў, дзе працуюць больш за дзевяць чалавек.
 .
Ілюстрацыйны здымак.stevepb/pixabay.com/CC0

Сярэднямесячны заробак на польскіх прадпрыемствах у снежні 2023 года ў параўнанні з аналагічным перыядам 2022 года вырас на 9,6% і склаў 8032,96 злотых брута – сведчаць звесткі Галоўнага статыстычнага ўпраўлення.

Эксперт Канфедэрацыі працадаўцаў «Lewiatan» Мар’юш Зялёнка кажа, што пераадолены яшчэ адзін бар’ер у заробках:

-Гэта ўжо другі раз у 2023 годзе, калі вышыня заробку перавышае чарговую мяжу. На пачатку году была пяройдзена мяжа ў 7 тысяч злотых. Гэта аднак не азначае, што заробкі не здзівілі негатыўна. Рынак спадзяваўся двухлічбавага росту. У сваю чаргу заробкі ў снежні выраслі на 9,6%.

Паводле Мар'юша Зялёнкі, сёлета працягнецца рост заробкаў:

-Улічваючы тое, што ў 2024 годзе нас двойчы чакае павышэнне мінімальнага заробку, можна спадзявацца росту заробкаў да 12%.

Дадзеныя Цэнтральнага статыстычнага ўпраўлення датычацца прадпрыемстваў, дзе працуюць больш за дзевяць чалавек.

ав

Belarus Business Center: Беларускі бізнес у Польшчы генеруе мінімум 1 мільярд еўра

22.11.2023 16:16
Пра гэта расказаў прадстаўнік Belarus Business Center падчас прэзентацыі даследаванняў, прысвечаных беларускай бізнес-міграцыі. 

Цэнтр Новых ідэй: Эканоміка Беларусі са стану калапса перайшла ў крытычны стан

11.01.2024 16:51
Цэнтр Новых ідэй агучыў вынікі трэцяга Індэксу рэзіліентнасці (інакш устойлівасці) у пяці сферах жыцця ў Беларусі.