Беларуская Служба

Інфляцыя ў Польшчы запавольвае

15.02.2024 11:15
Галоўнае статыстычнае ўпраўленне прадставіла найноўшыя дадзеныя датычныя інфляцыі.
Здымак мае ілюстрацыйны характарPhoto:Alexas_Fotos/pixabay.com/CC0 Public Domain

Інфляцыя ў Польшчы запавольвае. У студзені ў параўнанні з аналагічным перыядам 2023 года яна склала 3,9 працэнта – сведчаць папярэднія дадзеныя Галоўнага статыстычнага ўпраўлення. Рынак чакаў 3,8 – 4,1 працэнта. У снежні гэты паказчык складаў 6,2 працэнта.

Цэны на харчовыя тавары і безалкагольныя напоі ў параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года выраслі на 4,9 працэнта, на алкагольныя напоі і тытунёвыя вырабы – на 8,8 працэнта. Цэны на транспарт знізіліся на 4,4 працэнта.

У параўнанні са снежнем цэны на тавары і паслугі выраслі на 0,4 працэнта.

IAR/аз

Усё больш палякаў карыстаецца безнаяўнымі разлікамі

30.01.2024 13:27
У параўнанні з апытаннем з 2022 года іх колькасць вырасла на 5 працэнтаў.