У зале, дзе сёння планавалася правядзенне выязное пасяджэнне ўраду Польшчы, спецслужбы выявілі і дэмантавалі прылады, якія маглі выкарыстоўвацца для праслухоўвання, паведаміў прэс-сакратар міністра-каардынатара спецслужбаў Польшчы Яцэк Дабжыньскі.
«Служба аховы дзяржавы ў супрацоўніцтве з Агенцтвам унутранай бяспекі выявіла і дэмантавала прылады, якія маглі быць выкарыстаныя для падслухоўвання ў зале, дзе сёння пройдзе пасяджэнне Рады міністраў ў Катавіцах. Службы праводзяць далейшыя мерапрыемствы ў згаданым пытанні», - напісаў Дабжыньскі.
Сёння ў Катавіцах павінна адбыцца выязное пасяджэнне польскага ўраду на чале з прэм'ер-міністрам Дональдам Тускам. Кіраўнік ураду з міністрамі накіраваўся ў Сілезію на цягніку.
Пасяджэнне ўраду ў Катавіцах звязанае з Еўрапейскім эканамічным кангрэсам, які сёння пачынаецца ў гэтым горадзе. Асноўнымі пытаннямі, якія будуць закранацца на мерапрыемстве, з’яўляюцца трансфармацыя і бяспека. Удзел у кангрэсе прыме кіраўнік Еўрапейскай камісіі Урсула фон дэр Ляен.
вс