Беларуская Служба

Польскаму суддзі, які ўцёк у Беларусь, выстаўленыя абвінавачанні 

10.05.2024 15:04
Абвінавачанні былі ідэнтычныя тым, што ўтрымліваліся ў хадайніцтве аб зняцці недатыкальнасці з суддзі, якое было накіравана ў дысцыплінарны суд пры Вышэйшым адміністрацыйным судзе Польшчы. 
Ілюстрацыя DarSzach/Shutterstock

Суддзю Томаша Шмыта, які ўцёк у Беларусь, пракуратура Польшчы абвінаваціла ў шпіянажы на Карысць замежнай дзяржавы, -  паведаміла прэс-сакратар Генпракуратуры  Ганна Адамяк.

Паводле яе, абвінавачанні былі ідэнтычныя тым, што ўтрымліваліся ў хадайніцтве аб зняцці недатыкальнасці з суддзі, якое было накіравана ў дысцыплінарны суд пры Вышэйшым адміністрацыйным судзе Польшчы. «Томаш Шмыт страціў імунітэт, які яго абараняў», —  удакладніла пракурор Ганна Адамяк.

Нагадаем, у панядзелак, 6 траўня, польскі суддзя Томаш Шмыт у Мінску папрасіў палітычны прытулак, нахвальваў палітыку У. Пуціна і А. Лукшэнкі. Пазней ён з'яўляўся ў рускамоўных СМІ, у прыватнасці, у тэлепраграме  крамлёўскага прапагандыста Уладзіміра Салаўёва і на канале Russia Today. У кожным інтэрв'ю была суддзя паклёпнічае на Польшчу і ўрад краіны, усхваляе палітычныя рэжымы Беларусі і Расіі.

Міністр замежных спраў Польшчы ахарактарызаваў дзеянні суддзі Томаш Шмыта, як дзяржаўную здраду, а прэм'ер Дональд Туск анансаваў стварэнне камісіі па вывучэнні ўплыву Беларусі і Расіі на Польшчу.

iar/эж

Польшча зменіць працэдуры доступу да сакрэтных дакументаў, узмоцніць ахову мяжы — наступствы ўцёкаў у Беларусь суддзі Шмыта

10.05.2024 14:37
Сітуацыя з уцёкамі суддзі Томаша Шмыта ў Беларусь, якая цяпер з’яўляецца недружалюбнай да Польшчы дзяржавай, прымусіла задумацца пра ўмовы доступ да сакрэтнай інфармацыі, а таксама пра магчымасці свабоднага перамяшчэння людзей з такімі паўнамоцтвамі.