Дзяржаўнае Польскае тэлебачанне TVP аб’ядновае тэлеканалы, якія вяшчаюць на замежных мовах, у адну арганізацыйную структуру. У яе ўвойдуць сённяшнія TVP World і «Белсат».
Дырэктар і галоўны рэдактар TVP World Міхал Бранятоўскі паведаміў, што з 1 сакавіка наступнага года TVP World зменіць сваю назву – пакуль яна не выбраная, але ў ёй будзе слова Poland. Дадаткова ў рамках замежнага вяшчання Польскага тэлебачання будуць створаныя тры моўныя службы: беларуская на базе «Белсату», руская на базе праграмы «Вот так» і ўкраінская, якая пакуль што не мае назвы. Брэнд «Белсат» захаваецца, зазначыў Бранятоўскі.
Са зваротамі ў падтрымку «Белсату» звярнуліся беларускія апазіцыйны палітыкі, у прыватнасці, Святлана Ціханоўская і Павел Латушка.
Каналы, якія вяшчаюць на беларускай, рускай і ўкраінскай мовах, будуць працаваць пад уласнымі брэндамі. Кожны з іх будзе мець шэсць гадзін вяшчання цягам дня. Праграмы будуць транслявацца ў прамым эфіры на сайтах tvpworld.com, belsat.eu, vot-tak.tv і будучай украінамоўнай рэдакцыйнай старонцы, а таксама ў сацыяльных сетках.
Актуальны дырэктар «Белсату» Аляксей Дзікавіцкі будзе кіраваць беларускай рэдакцыяй.
вс