Беларуская Служба

Пяцёра польскіх артыстаў пакінулі адбіткі рук на Алеі Славы ў Мендзыздроях (ФОТА)

07.07.2024 13:05
 Гэта традыцыя Фестывалю зорак, які сёлета прайшоў у 27-ы раз.
Лаўрэаты сёлетняга Фестывалю зорак у МендзыздрояхPAP/ Marcin Bielecki

яцёра польскіх артыстаў пакінулі адбіткі рук на Алеі Славы ў Мендзыздроях (Międzyzdroje) на узбярэжжы Балтыйскага мора. Гэта традыцыя Фестывалю зорак, які сёлета прайшоў у 27-ы раз.

Вальдэмар Дамброўскі (Waldemar Dąbrowski), дырэктар Вялікага тэатра ў Варшаве і сузаснавальнік Фестывалю зорак, пакінуў свой адбітак рукі.

Вальдэмар Дамброўскі Вальдэмар Дамброўскі

- Сімвалічным чынам я адзначыў сваю прысутнасць на гэтым вельмі прэстыжным праспекце, які выпадкова называюць Алеяй зорак. Адразу скажу, што я сам сябе не адчуваю зоркай, але адчуваю сябе чалавекам, які ўплываў на рэчаіснасць, у якой рэалізаваліся выбітныя мастацкія таленты.

На Алеі Славы можна ўбачыць таксама адбітак далоні актрысы Малгажаты Печыньскай (Małgorzata Pieczyńska).

Малгажата Печыньска Малгажата Печыньска

– Гэта выраз глядацкай сімпатыі да мяне, таму мне яшчэ больш прыемна пакінуць гэты адбітак, пакінуць след у Мендзыздроях, і я спадзяюся, што калі нехта з гледачоў пройдзе міма і ўбачыць маё імя і гэтую руку і дакранецца тады ён адчуе цеплыню маёй добрай, спагадлівай, шчырай і сардэчнай рукі.

Свае адбіткі рук на Алеі Славы пакінулі таксама акцёр і спявак Павел Дамагала (Paweł Domagała), акцёр Давід Агроднік (Dawiod Ogrodnik) і пісьменніца Катажына Бонда (Katarzyna Bonda).

яс/IAR


Павел Дамагала Павел Дамагала
Катажына Бонда Катажына Бонда
Давід Агроднік Давід Агроднік