Беларуская Служба

Зяленскі падпіша ў Варшаве пагадненне з Польшчай аб доўгатэрміновым супрацоўніцтве ў сферы бяспекі

08.07.2024 12:47
З Варшавы прэзідэнт Украіны накіруецца ў Вашынгтон на саміт НАТА.
Сродкі бяспекі на вуліцах Варшавы падчас візіту Уладзіміра ЗяленскагаPAP/Radek Pietruszka

Сённня Уладзімір Зяленскі прыбыў з візітам у Польшчу. Прэзідэнт Украіны сустрэнецца з прэм'ер-міністрам Дональдам Тускам і прэзідэнтам Анджэем Дудам. Адна з галоўных мэтаў візіту - падпісанне пагаднення аб доўгатэрміновым супрацоўніцтве ў сферы бяспекі.

З Варшавы Зяленскі накіруецца ў Вашынгтон на юбілейны саміт НАТА, у якім польскі бок будзе прадстаўляць прэзідэнт Анджэй Дуда.

Сёлета адзначаецца 75-я гадавіна стварэння НАТА.

Сустрэча ў вярхах Паўночнаатлантычнага пакту пройдзе ў Вашынгтоне з 9 па 11 ліпеня.

вс

Анджэй Дуда склікаў нараду напярэдадні юбілейнага саміту НАТА ў Вашынгтоне

04.07.2024 12:04
Сустрэча ў вярхах Паўночнаатлантычнага пакту пройдзе ў Вашынгтоне з 9 па 11 ліпеня.

У наступным годзе Польшча павялічыць выдаткі на абарону на 10%

04.07.2024 16:08
Сёлета на абарону Польшча плануе выдаткаваць 27 млрд 505 млн еўра.