Беларуская Служба

У Кракаве можна будзе бясплатна зробіць аналізы крыві на онкамаркеры

19.08.2024 17:20
Бясплатныя аналізы крыві на рак будуць рабіць у Муніцыпальнай спецыялізаванай бальніцы імя Нарутовіча ў Кракаве.
Zdjęcie ilustracyjne
Zdjęcie ilustracyjneNestor Rizhniak/Shutterstock.com

 Для ўдзелу ў даследаванні неабходна спачатку атрымаць скіраванне ад лекара адной з 32 клінік першаснай медыцынскай дапамогі, якія выказалі жаданне ўдзельнічаць у праекце. Пералік гэтых устаноў размешчаны на сайце бальніцы ў раздзеле «Навіны».

Урачы першаснага звяна могуць выдаваць такія прадпісанні да 30 верасня, калі ліміт прыёму не будзе дасягнуты раней.

Запіс пацыентаў і прызначэнне даты абследавання будуць вызначаць у бальніцы з 21 жніўня па 31 кастрычніка.

Існуе асобны пакет аналізаў для жанчын і для мужчын. У пакет для мужчын уваходзяць аналізы на онкамаркеры наступных відаў раку: прастаты, лёгкіх, тоўстай кішкі, скуры (меланома), прамой кішкі, страўніка, шчытападобнай залозы. У рамках пакета для жанчын будуць правяраць на онкамаркеры раку малочнай залозы, лёгкіх, тоўстай кішкі, скуры (меланома), цела маткі, яечнікаў, шыйкі маткі і шчытападобнай залозы.

Штогод у Польшчы ад раку памірае больш за 100 тысяч чалавек. Асноўную ролю ў папярэджанні захворванняў адыгрывае прафілактыка - здаровы лад жыцця і ранняе выяўленне онказахворванняў.

Праект «Пераможам рак — бясплатныя аналізы крыві» быў абраны ў рамках апошняга выдання грамадскага бюджэту, яго кошт складае амаль 1,5 мільёна злотых.

PAP/вх

Змены ў раскладзе польскай чыгункі: новы маршрут паміж Лоддзю і Беластокам

19.08.2024 15:34
З верасня ў раскладзе PKP Intercity ў Польшчы будуць змены. Некаторыя злучэнні польскай чыгункі стануць больш хуткімі, а некаторыя ўчасткі трас будуць увогуле закрытыя.