Беларуская Служба

Прэм'ер-міністр Дональд Туск аб'явіў аб увядзенні рэжыму стыхійнага бедства

15.09.2024 19:55
Дадзены рэжым уводзіцца для прадухілення ды ліквідацыі наступстваў стыхійных бедстваў. 
 -
Рака Ныса-Клодзка затапіла КлодзкоPAP/Maciej Kulczyński

«Пасля кансультацый з профільнымі міністрамі і службамі даручыў падрыхтаваць пастанову Савета міністраў аб увядзенні рэжыму стыхійнага бедства», — напісаў кіраўнік урада на сайце «Х».


«Стан стыхійнага бедства — правільны крок для мабілізацыі сіл, рэсурсаў і фінансавання ў рамках еўрапейскага механізму RescUE», — напісаў кіраўнік Бюро нацыянальнай бяспекі на сайце X.

Чыноўнік дадаў, што добра, што выкарыстоўваюцца берагавыя выратавальныя станцыі, і,  што вадасховішча Рацібуж-Дольны пачало прымаць ваду, каб запаволіць паводкавую хвалю. «Паколькі мы ўжо ведаем, што справы вельмі кепскія, прыйшоў час Брусэлю праявіць сваю салідарнасць, як мы рабілі неаднаразова падчас паводак, пажараў і катастроф у ЕС», — падкрэсліў Яцэк Севера.

Стыхійнае бедства з'яўляецца адной з надзвычайных сітуацый, уводзіцца для прадухілення ды ліквідацыі наступстваў стыхійных бедстваў. Можа працягвацца да 30 дзён. Падчас гэтага стану нарматыўныя акты дапускаюць абмежаванні некаторых грамадзянскіх правоў.

Прэм'ер-міністр заявіў, што ніхто з пацярпелых ад паводкі не будзе кінуты на волю лёсу. Пра дапамогу Дональд Туск паведаміў у сваім паведамленні ў Twitter. — «Я загадаў міністру фінансаў падрыхтаваць сродкі для экстранай дапамогі ды ліквідацыі наступстваў паводкі. Міністр па пытаннях Еўрасаюза будзе звяртацца па еўрапейскую дапамогу. Мы нікога не пакінем. Я папрасіў міністра абароны даслаць дадатковыя сілы», — напісаў кіраўнік урада.

Украіна прапанавала дапамогу ў барацьбе з паводкай у Польшчы. Кіеў гатовы неадкладна накіраваць сто ратавальнікаў. Дональд Туск паведаміў пра дапамогу Кіева - Хвіліну таму прэм'ер-міністр Украіны Дзяніс Шмыгаль накіраваў мне выразы салідарнасці з Польшчай і гатоўнасці неадкладна накіраваць сто ратавальнікаў са спецыялізаваным абсталяваннем, для барацьбы з паводкай.

ПР/юл

На паўднёвым захадзе Польшчы працягваецца змаганне з наступствамі моцных дажджоў

15.09.2024 07:40
На рэках Польшчы ў 85 месцах перавышаны трывожны ўзровень вады, яшчэ ў 45 месцах вада набліжаецца да небяспечнага ўзроўню.

Пагаршаецца сітуацыя з паводкай на поўдні Польшчы

15.09.2024 13:02
Ёсць першая смяротная ахвяра - у Клодзкім павеце патануў адзін чалавек.

Прыпынены рух цягнікоў паміж Чэхіяй і Польшчай

15.09.2024 16:02
Гэта ж тычыцца мясцовых і рэгіянальных спалучэнняў паміж Сілезскім, Ніжнесілезскім і Апольскім ваяводствамі.

Польскія ўрадоўцы нагадваюць, што цяпер не час для павадковага турызму

15.09.2024 13:54
Міністр унутраных спраў і адміністрацыі Томаш Сямоняк і міністр інфраструктуры Дарыюш Клімчак звярнуліся ў нядзелю з заклікам не збірацца каля супрацьпаводкавага вадасховішча ў Рацібожы.