Беларуская Служба

Войска Польскае: Нашы жаўнеры ў Ліване – у бяспецы 

02.10.2024 08:58
Польскія жаўнеры размешчаныя на Галанскіх вышынях у рамках міратворчай місіі ААН. 
Ілюстрацыя Фота: Shutterstock/Bumble Dee

Польскія жаўнеры, якія нясуць службу ў Ліване ў бяспецы, нягледзячы на ​​складаную сітуацыю на Блізкім Усходзе, – запэўніў аператыўны камандуючы Войска Польскага генерал Мацей Кліш. Польскія жаўнеры размешчаныя на Галанскіх вышынях у рамках міратворчай місіі ААН. Мінулую ноч польскія жаўнеры разам са сваімі ірландскімі пабрацімамі правялі ў сховішчах.

Ізраіль на працягу некалькіх дзён здзяйсняе ўзмоцненыя атакі па мэтах баевікоў тэрарыстычнага мусульманскага руху Хезбала ў Ліване, высокадакладныя ўдары таксама наносяцца Бейруце. 

«Нягледзячы на ўсё, што адбываецца ў рэгіёне, жаўнеры польскага батальёна ў бяспецы. Ноч прайшла спакойна, нягледзячы на ​​напружаную абстаноўку ў рэгіёне. Інфармацыі аб тым, што Ізраіль плануе наземную аперацыю ў раёне дыслакацыі польскага батальёну - няма», - запэўніў генерал Мацей Кліш, удакладніўшы, што 2 кастрычніка раніцай размаўляў з камандуючым польскім вайсковым кантынгентам у Ліване.

Кіраўніцтва Міністэрства нацыянальнай абароны Польшчы таксама знаходзіцца ў пастаянным кантакце з польскімі жаўнерамі і камандуючымі Войскам Польскім. 

Надоечы віцэ-прэм’ер і міністр нацыянальнай абароны Уладзіслаў Касіняк-Камыш правёў брыфінг з афіцэрамі, адказнымі за кантынгент у Ліване. Палітык абвясціў пра пастаянны маніторынг сітуацыі і кантакт з саюзнікамі, якія ўваходзяць у склад місіі міратворчага кантынгенту ААН у Ліване.

iar/эж