Беларуская Служба

Польскія студэнты працуюць над новай версіяй ракеты «Twardowsky»

03.10.2024 07:01
Ракета «Twardowsky 2»  - гэта студэнцкі план на перамогу ў міжнародных навуковых конкурсах.
  Twardowsky 1
Запуску ракеты «Twardowsky 1» facebook.com/SKA.PW

Год пасля паспяховага запуску ракеты «Twardowsky 1»  польскія студэнты працуюць над лепшай версіяй гібрыднай ракеты, паліва для якой можна надрукаваць на 3D-прынтары. З дапамогай ракеты можна падняць спадарожнік на вышыню больш за 9 кіламетраў.



Студэнты распрацоўваюць новую ракету пад патрабавальныя міжнародныя конкурсы, такіх як Spaceport America Cup або падобныя спаборніцтвы, арганізаваныя ў Партугаліі.

«Мы плануем запусціць ракету ў 2025 годзе», - сказаў Радаслаў Каміньскі са Студэнцкага астранаўтычнага гуртка Факультэта энергетычнай і авіяцыйнай тэхнікі Варшаўскага тэхналагічнага ўніверсітэта.  

Зараз праца над ракетай знаходзіцца на стадыі праектавання і будаўніцтва, а таксама выпрабаванняў рухавікоў. Студэнты сканцэнтраваны на паляпшэнні гібрыднага прывада, які выкарыстоўвае цвёрдае паліва і вадкі акісляльнік.

Абапіраючыся на вопыт, атрыманы ў папярэднім праекце, каманда старанна аналізуе кожны кампанент, модуль і сістэму. Палёт новай польскай ракеты запланаваны - у адпаведнасці з графікамі конкурсаў - на 2025 год.

Папярэдняя ракета  «Twardowsky 1»  была запушчаная 17 верасня 2023 года з палігона ў Ліпе.



Акрамя ракеты «Twardowsky 2», члены Студэнцкага астранаўтычнага гуртка распрацоўваюць праекты ракет «FOK» і «Grot». Кіраваная ракета «FOK» абсталявана сістэмай візуальнай навігацыі. У сваю чаргу ракета «Grot» у 2019 годзе пабіла рэкорд вышыні палёту для польскіх аматарскіх ракет.

Член студэнцкага гуртка Барташ Рыльскі, быў адзіным прадстаўніком польскага ўніверсітэта, які прайшоў кваліфікацыю ў прэстыжнай праграме Еўрапейскага касмічнага агенцтва і прыняў удзел у студэнцкай кампаніі па запуску ракеты.

Неабходны вопыт ён набыў у навуковым гуртку «Fly a Rocket!» - гэта праект, у рамках якога студэнты з усёй Еўропы будуюць, выпрабоўваюць і запускаюць ракеты. Праграма праводзіцца Еўрапейскім касмічным агенцтва сумесна з Andoya Space Education і Нарвежскім касмічным агенцтвам.

PAP/аз

Больш на гэтую тэму: Навука і тэхніка