Уласнае жытло робіцца ўсё больш недаступнае для жыхароў Польшчы, – паведамляе ў аўторак Rzeczpospolita. Выданне спасылаецца на дадзеныя парталу rybprzeotny.pl, з якіх вынікае, што самыя дарагія кватэры ў польскай сталіцы.
На кватэру плошчай 55 квадратных метраў жыхар Варшавы мусіць адкласці 92 сярэднія польскія заробкі. Год таму на такую кватэру яму прыйшлося адкладасці 88 заробкаў, а ў 2022 годзе — 84. Сярэдні кошт квадратнага метра ў кватэры плошчай ад 50 да 70 квадратных метраў у Варшаве складае 16 600 злотых (3 800 eўра).
Самыя танныя кватэры ў Познані
Аналагічна жыхару Кракава на набыццё ўласнай двухпакаёвай кватэра трэба было заашчадзіць 84 сярэднія заробкі, жыхару Уроцлава — 81 заробак, а жыхару Гданьска — 78, Познані — 75 месячных сярэдніх заробкаў.
Сёлета ў жніўні сярэдні заробак па Польшчы склаў 8190 злотых (1895 еўра) да адлічэння падаткаў.
iar/эж