Беларуская Служба

Украіна! 9-ы кінафестываль стартуе ў панядзелак у Варшаве

19.10.2024 12:18
 На працягу тыдня гледачы змогуць убачыць каля 70 фільмаў.
 9-
Украіна! 9-ы кінафестываль стартуе ў панядзелак у ВаршавеPolskie Radio

Кінафестываль Украіна! Стартуе ў панядзелак (21 кастрычніка) у Варшаве. На працягу тыдня гледачы змогуць убачыць каля 70 фільмаў. Сёлета, акрамя сучаснага ўкраінскага кіно, вельмі важнай тэмай з’яўляюцца крымскія татары, — сказала ў эфіры Польскага радыё дырэктар і ініцыятар фестывалю Бэата Бероньска-Лях. Споўнілася 80 гадоў з моманту выгнання татараў з Крыма і 10 гадоў з моманту захопу Крыма Расіяй.

— Гэта нагода надзяліць увагай крымскіх татараў, якія жывуць у вельмі складаных умовах у Крыме. Можна сказаць, што свет пра іх забыў, іх сітуацыя вельмі цяжкая — іх кідаюць у турмы за любыя ўчынкі, не могуць размаўляць на роднай мове, ва ўніверсітэтах закрываюць кафедры. Я лічу, што варта прысвяціць увагу крымскім татарам, якіх у Польшчу прыязджае ўсё больш.

У праграме фестывалю найноўшыя мастацкія, дакументальныя, кароткаметражныя і анімацыйныя фільмы, у тым ліку фільмы, адзначаныя на міжнародных кінафестывалях. У Варшаве пастаноўкі будуць даступныя ў кінатэатрах Kinoteka, Atlantic і ў Цэнтры культуры кіно імя Анджэя Вайды (Centrum Kultury Filmowej im. Andrzeja Wajdy). У наступныя месяцы выбраныя фестывальныя фільмы можна будзе паглядзець і ў іншых гарадах Польшчы, такіх як Кракаў, Уроцлаў, Познань і Гданьск. Фільмы таксама будуць даступныя ў інтэрнэце.

IAR/яс