- Адной з галоўных задач Польшчы і Еўропы з'яўляецца кансалідацыя трансатлантычных адносін, - заявіў у чацвер прэм'ер-міністр Дональд Туск. Ён дадаў, што «калі мы чакаем пэўных зменаў ці турбулентнасці ў геапалітыцы», то Еўропа і Польшча павінны яшчэ больш эфектыўна клапаціцца пра найлепшыя трансатлантычныя адносіны.
Прэм’ер-міністр Дональд Туск у чацьвер і пятніцу наведае Будапешт, дзе возьме ўдзел у сустрэчы Еўрапейскай палітычнай супольнасці і нефармальнай сустрэчы Еўрапейскай рады.
- Адным з галоўных пасылаў для сустрэчы з лідарамі еўрапейскіх краін — сёння і заўтра — будзе неабходнасць, незалежна ад таго, хто ацэньвае: прэзідэнт ЗША, прэм'ер-міністр Польшчы, канцлер Германіі ці прэзідэнт Францыі — незалежна ад гэтых асабістых ацэнак, адна з галоўных задач Польшчы і Еўропы — гэта кансалідацыя трансатлантычных дачыненняў, — сказаў кіраўнік ураду перад адлётам.
- Я хачу гэта вельмі выразна падкрэсліць, гэта адзін з пастаянных польскіх інтарэсаў. Калі мы чакаем пэўных паваротаў або турбулентнасці ў геапалітыцы і міжнароднай сітуацыі, то і Еўропа, і Польшча павінны эфектыўна клапаціцца пра найлепшыя трансатлантычныя адносіны, — сказаў Дональд Туск.
ав