Пра гэта лідар «Польшчы 2050» паведаміў на сустрэчы з жыхарамі Енджэева Свентакшыскага ваяводства.
Пакуль сваіх кандыдатаў абвясцілі дзве партыі, якія ўваходзяць у Сейм. Акрамя Шымана Галоўні пра ўдзел у выбарах заявіў таксама Славамір Менцэн з «Канфедэрацыі».
У сваю чаргу кіруючая «Грамадзянская кааліцыя» арганізуе партыйныя выбары, у якіх ад палітычнай сілы прэтэндуюць мэр Варшавы Рафал Тшаскоўскі і кіраўнік МЗС Радаслаў Сікорскі. Галоўная апазіцыйная партыя «Права і справядлівасць» мае прадставіць свайго кандыдата на мяжы лістапада і снежня.
ав