Апошняя грузавая шына сышла з вытворчай лініі завода ў Ольштыне, паведаміў прэс-сакратар Michelin Polska Пётр Сташалэк.
За 51 год на заводзе выраблена 27 мільёнаў шын для грузавых аўтамабіляў. У Ольштыне будуць працягваць вырабляць шыны для легкавых машын і сельгастэхнікі.
«На апошняй шыне свае подпісы паставілі супрацоўнікі завода грузавых шын, якія ўдзельнічалі ў цырымоніі спынення вытворчасці гэтага тыпу шын на нашым заводзе ў Ольштыне. Супрацоўнікі таксама атрымалі памятныя статуэткі», — сказаў Польскаму агенцтву друку PAP прэс-сакратар Michelin Polska Пётр Сташалэк. Ён пацвердзіў, што завод спыніў вытворчасць у кастрычніку, але грамадскасці пра гэта не паведамілі.
Шыны, вырабленыя ў Польшчы, прадаваліся на рынкі па ўсім свеце.
Завод грузавых шын існаваў у Ольштыне 51 год. У 1995 годзе прадпрыемства купіў французскі канцэрн Michelin.
«Шыны, вырабленыя ў Ольштыне, пастаўляліся на рынкі па ўсім свеце, толькі невялікая частка гэтай прадукцыі заставалася ў Польшчы», — сказаў Сташалэк PAP. Паводле яго слоў, за 51 год у Ольштыне было выраблена 27 мільёнаў грузавых шын.
Кампанія Michelin прыняла рашэнне закрыць вытворчасць гэтага віду шын у сувязі з сітуацыяй на сусветным рынку, які перапоўнены таннымі шынамі кітайскай вытворчасці.
Сташалэк запэўніў, што ніводны чалавек, які працуе ў вытворчасці грузавых шын, не страціў працы.
«Усе знайшлі працу на іншых вытворчасцях нашага ольштынскага завода, які з’яўляецца адным з самых сучасных у Еўропе, пастаянна развіваецца, аснашчаецца новымі тэхналогіямі і ўдасканальваецца», - падкрэсліў Сташалэк.
IAR/яс