Ніякіх перашкод для правядзення эксгумацыйных і пошукавых работ Польшчай ва Украіне няма. Пра гэта заявіў кіраўнік польскай дыпламатыі Радаслаў Сікорскі(Radosław Sikorski) пасля сустрэчы ў Варшаве са сваім украінскім калегам Андрэем Сыбігам. Запэўніванні Кіева заключаная ў сумеснай заяве кіраўнікоў МЗС Польшчы і Украіны:
- Цытую: Украіна пацвярджае, што няма ніякіх перашкод для правядзення польскімі дзяржаўнымі ўстановамі і прыватнымі суб’ектамі пошукава-эксгумацыйных работ на тэрыторыі Украіны ў супрацоўніцтве з адпаведнымі ўкраінскімі ўстановамі, згодна з украінскім заканадаўствам, і заяўляе пра гатоўнасць станоўча разглядаць заяўкі ў гэтых пытаннях.
Радаслаў Сікорскі сказаў, што польскі бок таксама будзе мабілізаваць такія ўстановы, як Інстытут нацыянальнай памяці, каб быць чуйнымі да патрабаванняў украінскага боку.
«У рамках супольнай украінска-польскай рабочай групы пад эгідай міністэрстваў культуры Польшчы і Украіны мы распрацоўваем практычныя механізмы правядзення пошукава-эксгумацыйнай працы», - дадаў міністр замежных спраў Украіны Андрэй Сыбіга.
Ён паясніў, што абодва бакі не хочуць непаразуменняў, а кожная сям'я мае права на ўшанаванне памяці сваіх продкаў.
IAR/аз