Прэм’ер-міністр Дональд Туск заклікаў службы рашуча рэагаваць на выпадкі блакавання дарог. «Блакіроўка дарог, незалежна ад палітычных памкненняў, нясе пагрозу для дзяржавы і ўсіх удзельнікаў дарожнага руху», — тлумачыць кіраўнік урада ў сацсетках.
У апошнія дні дарогі ў Варшаве рэгулярна перакрывалі кліматычныя актывісты з групы «Апошняе пакаленне», учора яны перакрылі, між іншым, адну з ключавых артэрый польскай сталіцы - Вісластраду.
Такім чынам члены гэтага руху хочуць прыцягнуць увагу грамадскасці да праблемы змены клімату і прымусіць урад супрацьстаяць гэтым зменам. «Блакаванне дарог, незалежна ад палітычных памкненняў, нясе пагрозу для дзяржавы і ўсіх удзельнікаў дарожнага руху. Сёння я заклікаў адпаведныя службы рашуча адрэагаваць і супрацьстаяць такім дзеянням», — напісаў прэм’ер-міністр Туск у сацыяльных сетках.
Адгукнуліся і палітыкі партыі «Канфедэрацыя». – Перакрыцце вуліц, як гэта робяць актывісты «Апошняга пакалення», трэба разглядаць як злачынства, а не правапарушэнне. Бліжэйшымі днямі «Канфедэрацыя» прадставіць законапраект на гэты конт, – паведаміў дырэктар прэс-службы партыі Міхал Урбаняк.
Дэпутаты «Канфедэрацыі» працуюць над законапраектам, які б разглядаў такое блакаванне вуліц не як правіну, а як злачынства. Ён дадаў, што законапраект павінен быць гатовы і ўнесены ў Сейм у бліжэйшыя дні.
ав