Беларуская Служба

Дамова на пастаўкі БМП «Барсук» Войску Польскаму будзе падпісана яшчэ сёлета

03.12.2024 09:32
Некалькі машын ужо былі перададзеныя арміі для выпрабаванняў, машыны прайшлі іх, у тым ліку на палігоне ў Оржышы.
   Borsuk
Баявая машына пяхоты Borsuk польскай вытворчасці YouTube/Polska Zbrojna/screen

Усё гатова да падпісання дамовы выканальніка на пастаўкі для польскай арміі новых плаваючых баявых машын пяхоты «Барсук». Кіраўніцтва Міністэрства абароны Польшчы і Агенцтва ўзбраення запэўніваюць, што вытворца Huta Stalowa Wola гатова да серыйнай вытворчасці. У сваю чаргу, заказчык, Войска Польскае, мае ўсю інфармацыю пра тэхнічныя характарыстыкі новай машыны.

«Дадзеныя з кваліфікацыйных выпрабаванняў машын трапілі ў Агентства ўзбраення напрыканцы лістапада», — паведаміў начальнік Агенцтва генерал Артур Куптэль.

Выпрабаванні пацвердзілі, што абсталяванне, прапанаванае Huta Stalowa Wola, адпавядае ўсім чаканням арміі. Адначасова Агентства ўзбраення чакае прапанову па цане на новыя БПМ.

«З моманту перамоў па дакладнай цане «Барсука» ўжо можна будзе фіналізаваць дамову выканальніка з Huta Stalowa Wola «, — запэўніў намеснік міністра абароны, адказны за мадэрнізацыю войска Павел Бэйда, адзначыўшы, што дамова на БМП «Барсук» можа быць падпісана яшчэ сёлета.

Дамова прадугледжвае пастаўку каля тысячы новых БПМ «Барсук», яна была падпісана ў мінулым годзе ўжо былым кіраўніком Міністэрства абароны Марыюшам Блашчакам. У дакуменце таксама былі запісаныя пастаўкі некалькіх соцень спецыялізаваных машын на аснове «Барсукоў». Некалькі машын ужо былі перададзеныя арміі для выпрабаванняў, машыны прайшлі іх, у тым ліку на палігоне ў Оржышы.

iar/эж

Войска Польскае купляе 1 тыс. 400 сучасных БМП Borsuk (ВІДЭА)

01.03.2023 20:11
Borsuk – плаваючая БМП, узброеная 30-міліметровай гарматай з дыстанцыйным кіраваннем, цалкам распрацаваная польскімі інжынерамі.