Беларуская Служба

Мяняецца спосаб, у які палякі сустракаюць Новы год

31.12.2024 18:01
Толькі 4% апытаных плануюць удзельнічаць у рознага віду арганізаваных імпрэзах: у рэстаране, установе культуры ці канцэрце пад адкрытым небам.
   .
Здымак мае ілюстрацыйны характар. Annette/pixabay.com/CC0 Public Domain

87% палякаў заяўляюць, што сустрэнуць Новы год са сваімі блізкімі, пра гэта сведчаць вынікі даследавання: «Навагоднія планы палякаў», праведзенага BIG InfoMonitor.


Як паведаміла Дыяна Баравецка(Diana Borowiecka) з прэс-службы кампаніі, большасць палякаў аддаюць перавагу сціпламу святкаванню, удалечыні ад пышных навагодніх баляў і гучных мерапрыемстваў на свежым паветры.

- Ажно 66 працэнтаў апытаных вырашылі сустрэць Новы год у адзіноце або з членамі бліжэйшай сям'і. Яшчэ 21 працэнт плануюць святкаваць Новы год з сям'ёй ці сябрамі або запрасіць іх да сябе. Гэтыя вынікі падкрэсліваюць, што святкаванне дома стала для палякаў стандартам, асабліва ва ўмовах эканамічнай нявызначанасці.

На падрыхтоўку навагодняй ночы палякі плануюць выдаткаваць у сярэднім 268 злотых (амаль 63 еўра).

Чатыры працэнты апытаных плануюць удзельнічаць у рознага віду арганізаваных імпрэзах: у рэстаране, установе культуры ці канцэрце пад адкрытым небам. Столькі ж сустрэнуць Новы год па-за месцам пражывання. Гэта сведчыць аб тым, што мала хто выбірае даражэйшыя формы святкавання.

Дыяна Баравецка лічыць, што гэта можа быць, як вынік фінансавых абмежаванняў, так і змены спосабаў баўлення вольнага часу.

Кожны пяты рэспандэнт не плануе ніякіх дадатковых выдаткаў у сувязі са святкаваннем Новага года.

IAR/аз

Пажаданні з навагоднімі святамі: «Жадаю, каб у Беларусі была сапраўдная Беларусь»

31.12.2024 06:02
Якім быў адыходзячы год для беларускіх эмігрантаў? Што яны жадаюць у новым годзе сабе, блізкім, усёй эміграцыі, Польшчы і Беларусі? Аб гэтым наш карэспандэнт цікавіўся ў беларусаў Познані.

Чэхія плануе абмежаваць продаж феерверкаў

31.12.2024 11:01
Парламент Чэхіі працуе над праектам пастановы, якая істотна абмяжуе продаж феерверкаў.