Старшыня Сейму Шыман Галоўня прыняў рашэнне аб распісанні выбараў прэзідэнта Рэспублікі Польшча. З моманту публікацыі пастановы ў Весніку законаў афіцыйна пачынаецца выбарчая кампанія.
Журналіст Польскага радыё Лукаш Пэжына (Łukasz Perzyna), які шмат гадоў працаваў у парламенце, чакае жорсткай барацьбы.
- Нас чакае вострая барацьба. Але, на маю думку, тыя, хто кажа пра брутальную кампанію, не разумеюць, пра што гавораць, таму што брутальная кампанія асацыюецца з гвалтам. Я спадзяюся, што гэтага ў кампаніі не будзе, а тыя, хто кажа, што кампанія будзе брутальнай, паколькі яна такой павінна быць, проста карыстаюцца няправільным тэрмінам.
Першы тур прэзідэнцкіх выбараў пройдзе 18 мая. Калі спатрэбіцца другі тур, тады грамадзяне Польшчы пойдуць галасаваць 1 чэрвеня. Пра свой удзел у выбарах заявілі наступныя кандыдаты: Магдалена Беят, Шымон Галоўня, Марэк Якубяк, Славамір Менцэн, Караль Наўроцкі, Рафал Тшаскоўскі, Марэк Вох і Адрыян Зандберг.
IAR/нг