Беларуская Служба

Варшаўская паліцыя выявіла нелегальную друкарню фальшывых банкнотаў

20.01.2025 08:10
Затрыманыя чатыры чалавекі. Ім пагражае ад 10 да 25 гадоў пазбаўлення волі.
Вынятыя доказыfoto: ksp.policja.gov.pl

Паліцыя закрыла нелегальную друкарню, якая вырабляла фальшывыя банкноты ў варшаўскім мікрараёне Бэмова. Затрыманыя чатыры чалавекі. Ім пагражае ад 10 да 25 гадоў пазбаўлення волі.

Усё пачалося з паведамлення аб тым, што ў адной з крам пакупнік спрабаваў расплаціцца фальшывай банкнотай у 100 злотых. Касір паведаміла ў паліцыю, якая затрымала 33-гадовага мужчыну на месцы. Высветлілася, што пры ім былі і іншыя фальшывыя банкноты.

У выніку далейшага расследавання паліцыя выйшла на 25-гадовую жанчыну, якая таксама павінна была мець падробленыя банкноты ў сваёй кватэры. Падчас ператрусу паліцыя сапраўды знайшла падробленую банкноту ў 100 злотых, а таксама выняла прынтар. Жанчыну затрымалі.

Паліцыя ўстанавіла, што да злачынных дзеянняў датычныя і іншыя асобы. У розных месцах былі затрыманыя 32- і 39-гадовыя мужчыны.

Першага з іх злавілі ў сваёй кватэры пры вырабе фальшывых купюр. У яго знайшлі падробленыя банкноты і абсталяванне для іх вырабу, некалькі сотняў аркушаў з надрукаванымі банкнотамі ў 100 і 200 злотых, а таксама метамфетамін.


. 

Затым яны затрымалі 39-гадовага мужчыну і знайшлі, акрамя некалькіх падробленых купюр рознага наміналу, амфетамін і мефедрон. 39-гадовага мужчыну даставілі ў ізалятар часовага ўтрымання.

Высветлілася, што ўсе людзі раней затрымліваліся паліцыяй, трое з іх за розныя правапарушэнні, да двух ужытыя меры стрымання.

У дачыненні да затрыманых распачалі крымінальную справу. Першаму падазраванаму, 32-гадоваму мужчыне, прад'яўленае абвінавачанне ў замаху на ўвядзенне ў абарачэнне падробленых купюр з мэтай атрымання грашовай выгады. У дачыненні да 25-гадовай жанчыны і 39-гадовага мужчыны распачата крымінальная справа за ўвядзенне ў абарачэнне падробленых купюр. Таксама мужчыну будуць судзіць за захоўванне наркотыкаў. Чацвёрты з іх будзе прыцягнуты да адказнасці за выраб падробленых грашовых знакаў з мэтай увядзення ў абарачэнне, а таксама за захоўванне наркотыкаў.

ав