Канцэрн LPP — адзін з найбуйнейшых польскіх вытворцаў адзення — плануе адкрыць 700 новых крам да канца 2025 года, арыентуючыся на брэнды Sinsay і House, — пішуць на партале biznesalert.pl.
Кампанія, якая ў 2024 годзе дасягнула даходаў у 5 мільярдаў злотых (1,18 млрд еўра) у другім квартале (рост на 9,4% у гадавым вылічэнні), засяроджваецца на пашырэнні прысутнасці ў Цэнтральнай і Паўднёвай Еўропе, дзе яна бачыць найбольшы патэнцыял росту. Павелічэнне продажаў, абумоўленае разнастайнай стратэгіяй рэалізацыі ды інвестыцыямі ў лагістыку, што дазваляе LPP будаваць амбіцыйныя планы, нягледзячы на складаныя рынкавыя ўмовы, такія як інфляцыя і эканамічны спад у Еўропе.
LPP мае намер істотна пашырыць гандлёвую сетку, адкрыўшы да канца 2025 года 700 новых крам, што павялічыць прысутнасць на міжнародных рынках. У перыяд з траўня па ліпень 2024 года кампанія ўжо адкрыла 122 новыя філіялы, у асноўным пад брэндам Sinsay, які адказвае за найбольшы рост продажаў — у другім квартале 2024 года Sinsay прынесла 40% выручкі LPP. Брэнд House таксама зафіксаваў добрыя вынікі, асабліва сярод маладых кліентаў, што падштурхнула LPP і далей інвеставаць у гэты брэнд.
Кампанія робіць упор на Цэнтральную і Паўднёвую Еўропу — у другім квартале 2024 года гандлёвыя плошчы LPP за мяжой павялічыліся на 25% у параўнанні з 2023 годам, а прыярытэтнымі рынкамі застаюцца Румынія, Харватыя, Балгарыя і Сербія.
У 2024 годзе LPP дасягнула добрых фінансавых вынікаў, што спрыяе яе планам пашырэння. Важнае значэнне для развіцця канцэрну мае ўласная палтформа інтэрнэт-продажу з адпаведным мабільным прыкладаннем. У 2024 годзе анлайн-продажы складалі 30% даходаў LPP.
эж