У сувязі з ударамі Расі па заходніх рэгіёнах Украіны ВПС Польшчы сумесна з саюзнікамі паднялі ў паветра баявыя самалёты, дзеля абароны паветранай прасторы ўздоўж ўсходняй мяжы, — паведаміла Аператыўнае камандаванне Узброеных сіл Польшчы ў нядзелю, 6 красавіка.
«У сувязі з актыўнай дзейнасцю далёкай авіяцыі Расійскай Федэрацыі, якая наносіць удары па аб'ектах, размешчаных у тым ліку на захадзе Украіны, у нашай паветранай прасторы пачала дзейнічаць польская і саюзная авіяцыя», — гаворыцца ў афіцыйным паведамленні.
Падняццё ў неба баявой авіяцыі накіраваныя на гарантаванне бяспекі ў рэгіёнах Польшчы, якія мяжуюць з Украінай і якія знаходзяцца пад пагрозай.
IAR/PAP/эж