Беларуская Служба

У Польшчы адгарадзілі дзве памежныя з Беларуссю ракі 

06.04.2025 16:41
Памежная Варта Польшчы ўвяла ў эксплуатацыю электронную агароджу, пабудаваную ўздоўж памежных рэк Свіслач і Істачанка.
  -
Увесь участак польска-беларускай мяжы ў Падляшскім ваяводстве Польшчы абсталяваны сучасным маніторынгамX/Straż Graniczna

Увесь участак польска-беларускай мяжы ў Падляшскім ваяводстве Польшчы абсталяваны сучасным маніторынгам, паведамляе Міністэрства ўнутраных спраў і адміністрацыі. 

Памежная Варта Польшчы ўвяла ў эксплуатацыю электронную агароджу, пабудаваную ўздоўж памежных рэк Свіслач і Істачанка. «Таксама завершана мадэрнізацыя электроннай агароджы ўздоўж існуючай тэхнічнага бар'еру», — гаворыцца ў паведамленні МУС Польшчы, апублікаваным на партале.

Нагадаем, надоечы польскія ўлады паведамлялі, што мігранты, якія штурмуюць мяжу Польшчы, пачалі ўжываць больш агрэсіўных захадаў, а іх колькасць павялічылася.

IAR/эж