Варшаўскае метро святкуе сваё 30-годдзе. Для пасажыраў падрыхтаваны юбілейныя атракцыёны. Тры дзесяцігоддзі таму са станцыі Віляноўска (Wilanowska) пачалі хадзіць першыя цягнікі метро.
Сёння сетка сталічнага метрапалітэна складаецца з дзвюх ліній – гэта амаль 40 кіламетраў маршруту і 39 станцый.
З нагоды юбілею зранку на станцыі Свентакшыска (Świętokrzyska) пасажыры мaглі атрымаць салодкія падарункі.
На сайце метрапалітэна таксама можна паглядзець мультымедыйную шкалу часу, якая паказвае гісторыю метро. У 15.00 на станцыі Віляноўска адбудзецца адкрыццё памятнай мазаікі і юбілейнай выставы.
Мерапрыемствы будуць суправаджацца спецыяльнай графікай. Лагатып 30-годдзя з'явіцца на экранах у метро і ў гарадскіх прасторах.
IAR/аз