Брытанскі амбасадар у ЗША падаў у адстаўку. „У цяперашняй сітуацыi выконванне маёй місіі становіцца немагчымым”, - заявіў Кім Дарах у сваёй заяве.
Гэта вынік уцечкі сакрэтных справаздачаў, якія пасол накіраваў у брытанскае міністэрства замежных спраў. У згаданых дакументах ён назваў амерыканскую адміністрацыю некампетэнтнай, непрадказальнай і дысфункцыянальнай.
На гэта рэзка адрэагаваў прэзідэнт Дональд Трамп, назваўшы амбасадара, між іншым, „вельмі дурным” чалавекам. У Твітэры амерыканскі прэзідэнт таксама намякнуў, што больш не хоча мець справы з брытанскім прадстаўніком у Вашынгтоне.
аз