Крымскі татарын Фахры Мустафаеў, які знік 10 ліпеня, быў прызнаны мёртвым. Пра гэта ў Фэйсбуку паведаміў журналіст Шаўкет Наматулаеў, інфармуе pravda.com.ua.
„Учора зніклы без вестак Фахры Мустафаеў быў знойдзены мёртвым. Яго забілі і пахавалі ў Бахчысарайскім раёне вёскі Араматнае”, - напісаў журналіст.
Ад сям'і загінулага Наматулаеў даведаўся, што ў сераду раніцай, прыкладна а 9:00, пасля тэлефоннай размовы Фахры ўстаў і выйшаў. Ён паспеў сказаць, што гэта ў справах Сімферопаля. Аднак ужо праз паўгадзіны з ім не было кантакту.
Фахры Мустафаеву было 38 гадоў. Ён пакінуў трое маленькіх дзяцей.
аз
На здымку сцяг крымскіх татараў.