Беларуская Служба

Верагодна расейскія хакеры здзейснілі фішынг-атаку на журналістаў з Bellingcat

28.07.2019 13:16
Супрацоўнікі Bellingcat раскрылі шмат інфармацыі пра ўдзел ГРУ ў атручванні Сяргея Скрыпаля.
Zdjęcie ilustracyjne
Zdjęcie ilustracyjneShutterstock.com / Rawpixel.com

Кіраўніцтва швейцарскай службы электроннай пошты ProtonMail, якая прапануе шыфраванне паведамленняў, паведаміла пра фішынг-атаку на профілі экспертаў Bellingcat. Яны раскрылі, сярод іншага, шмат інфармацыі пра ўдзел ГРУ ў атручванні Сяргея Скрыпаля, а зараз расследуецца імі справа аб падзенні над Данецкам пасажырскага «Боінга» у выніку абстрэлу з расійскай пускавой устаноўкі БУК.

«Доказы, якія мы маем (і меркаванне незалежных трэціх асоб), сведчаць аб тым, што атака была здзейснена з тэрыторыі Расіі», – адзначаецца ў заяве, апублікаванай у суботу ў Жэневе, дзе размешчана галоўны офіс сайта ProtonMail.
Супрацоўнік Bellingcat Хрыста Грозеў з Балгарыі адзначае, што напады на экспертаў і журналістаў, якія раскрываюць злачынную дзейнасць расійскіх службаў, узмацніліся з красавіка.

Расійскія хакеры таксама спрабуюць дайсці да кампраметуючай інфармацыі пра людзей і палітычныя групоўкі, якія ўяўляюць пагрозу для Крамля.

Кіраўніцтва кампаніі ProtonMail паведаміла пра спробу вымантачыць параметры ўваходу экспертаў Bellingcat праз асобы федэральнай паліцыі Швейцарыі.

яс