Беларуская Служба

Іран называе «правакацыяй» ідэю Вялікабрытаніі

28.07.2019 16:13
Лондан выступіў з прапановай накіраваць ваенныя караблёў для абароны нафтавых танкераў у Персідскім заліве.
Brytyjski tankowiec oraz irański kuter patrolowy w Cieśninie Ormuz
Brytyjski tankowiec oraz irański kuter patrolowy w Cieśninie OrmuzPAP/EPA/ABEDIN TAHERKENAREH

Іран называе «правакацыяй» ідэю накіраваць ваенныя місіі, якія будуць канваіраваць танкеры ў Персідскім заліве. Па словах прэс-сакратара ўрада Ірана, еўрапейскія краіны, якія ўдзельнічаюць у брытанскай місіі, прывядуць да эскалацыі напружання ў рэгіёне Блізкага Ўсходу.

«Еўрапейскія краіны, якія маюць намер стварыць місію ў рэгіёне Персідскага заліва, накіроўваюць Тэгерану варожае паведамленне», – сказаў Алі Рабей.

Брытанскую ідэю накіравання ваенных караблёў, якія маглі б абараніць нафтавыя танкеры з краін Персідскага заліва падтрымалі Францыя, Італія і Данія. Прапанова стварыць такую кааліцыю стала наступствам затрымання Іранам брытанскага танкера «Stena Impero» на мінулым тыдні. Па словах каментатараў, затрыманне з'яўляецца адплатай Тэгерана за захоп іранскага карабля ў Гібралтары. 

Сёння ў Жэневе сустрэліся прадстаўнікі краін, якія падпісалі ядзерны дагавор з Іранам. Акрамя Германіі, Францыі і Вялікабрытаніі, у канферэнцыі прынялі ўдзел прадстаўнікі Расіі і Кітая.
У мінулым годзе ЗША выйшлі з ядзернага кантракту, што выклікала рэзкае ўзмацненне напружанасці паміж Тэгеранам і Вашынгтонам.

Кіраўнік іранскага Агенцтва па атаме Алі Акбар Салехі заявіў у Жэневе, што яго краіна вырашыла аднавіць вытворчасць так званай цяжкай вады ў ядзерным рэактары ў Араку. Цяжкая вада можа быць выкарыстана пры вытворчасці ядзернай зброі.

яс