Беларуская Служба

Amnesty International: Расійская паліцыя без прычыны праявіла жорсткасць у дачыненні да апазіцыі

29.07.2019 10:40
Паводле партала ОВД-інфо, які адсочвае сітуацыю ў Маскве, падчас апазіцыйнай дэманстрацыі былі затрыманыя каля 1400 чалавек.
.
Масква. PAP/EPA/YURI KOCHETKOV

Расійская паліцыя без прычыны праявіла жорсткасць у дачыненні да апазіцыянераў – так учорашнія падзеі ў Маскве ацанілі расійскія праваабаронцы. Арганізацыя «Amnesty International» у спецыяльнай заяве падкрэсліла, што функцыянеры білі людзей дубінкамі і кідалі іх на зямлю. Паводле партала ОВД-інфо, які адсочвае сітуацыю ў Маскве, падчас апазіцыйнай дэманстрацыі былі затрыманыя каля 1400 чалавек. Частку з іх выпусцілі пасля допыту.

Прыхільнікі апазіцыі апошнія два тыдні выходзяць на вуліцы, патрабуючы ўдзелу апазіцыйных кандыдатаў у лякальных выбарах 8 верасня. Учора паліцыя перашкодзіла правесці мірную дэманстрацыю. «Паліцыя жорстка разганяла групы пратэстоўцаў і затрымлівала кожнага, хто спрабаваў падысці да будынку маскоўскай адміністрацыі», – расказвалі ўдзельнікі.

- Хачу звярнуць вашую ўвагу, што паліцэйскія цяпер стаяць у масках. Паводле нашага заканадаўства, удзельнікі пратэсту не могуць знаходзіцца тут у масках, а чамусьці «слугі народу» хаваюць свой твар за маскамі.

Паводле ОВД-інфо, у сутычках з паліцыяй былі параненыя 25 чалавек, а прынамсі 70 паведамілі праваабаронцам, што іх збілі дубінкамі.

ав