Беларуская Служба

«Зэ» манапалізуе Украіну

29.07.2019 14:02
Партыя «Слуга народа» мае свайго прэзідэнта, парламенцкую большасць, неўзабаве ўрад.
Prezydent Ukrainy Wołodymyr Zełenski
Prezydent Ukrainy Wołodymyr ZełenskiPAP/EPA/TATYANA ZENKOVICH

Аднак новыя кіраўнікі ня маюць зусім досведу, ім трэба засвоіць «азбуку кіравання», піша штодзёнка «Gazeta Wyborcza».

Тыдзень таму ва Украіне прайшлі парламенцкія выбары. Перамогу атрымала прапрэзідэнцкая партыя «Слуга народа». Большасць ейных дэпутатаў – гэта навічкі ў палітыцы. Новы парламент пачне працаваць у жніўні. Цяпер дэпутаты партыі праходзяць інтэнсіўныя падрыхтоўчыя курсы, сярод выкладоўцаў эксперты Кіеўскай школы эканомікі. Прэзідэнт хоча, каб новыя дэпутаты змянілі вобраз украінскага парламенту: замест карумпаванага на прафесіянальны, піша газета.

Новы ўрад ва Украіне сфармуе самастойна партыя Зяленскага. Кіраўніцтва партыі заявіла, што не збіраецца ўваходзіць у кааліцыю. Гэта непакоіць выданне, бо абсалютная ўлада, якую сканцэнтраваў Зялінскі, можа лёгка яго сапсаваць

Пакуль жа цяжка ацаніць курс, які абярэ Зяленскі. Надалей мала вядома пра ягоныя палітычныя погляды, піша выданне. Адзінае, што можна пакуль цвёрда сказаць, – гэта тое, што Зяленскі не здрадзіў Украіне.

Новы прэзідэнт не выбраў збліжэнне з Расеяй, наадварот вядзе змаганне з расейскімі інфармацыйнымі ўплывамі ва Украіне, нядаўна ўкраінскае СБУ затрымала расейскі танкер, што браў удзел у блакадзе ўкраінскіх маракоў у Керчанскім праліве.

Таксама Зяленскі імкнецца заручыцца падтрымкай ЗША. На пачатак верасня ў Кіеве чакаюць з афіцыйным візітам прэзідэнта ЗША Дональда Трампа.

юл