Беларуская Служба

Урад Вялікабрытаніі плануе вялікую інфармацыйную кампанію пра наступствы брэксіту

29.07.2019 16:01
Паводле СМІ, гэта выразны сігнал для Брусэля, што ўрад у Лондане падрыхтаваны да выхаду з ЕЗ без дамовы.
Zdjęcie ilustracyjne
Zdjęcie ilustracyjnePixabay

«Прэм’ер Вялікабрытаніі Барыс Джонсан плануе найбуйнейшую з часоў Другой сусветнай вайны інфармацыйную кампанію ўраду, якая павінна падрыхтаваць брытанцаў на магчымыя складанасці ў сувязі з выхадам краіны з ЕЗ без дамовы», – піша выданне «Daily Telegraph».

Плануецца, што кожная сям’я ў Вялікабрытаніі атрымае спецыяльную ўлётку з інфармацыяй пра наступствы і парадамі, як з гэтым справіцца. Агульны кошт кампаніі можа скласці 100 млн фунтаў у першыя тры месяцы. Гэта больш, чым кампанія папярэджання ў сувязі з эпідэміяй ВІЧ у 80-х гадах.

Па рашэнні новага прэм’ера штодзённа адбываюцца міжведамасныя паседжанні працоўнай групы па справах брэксіту без дамовы.

«Daily Telegraph» зазначае, што падрыхтоўка да інфармацыйнай кампаніі павінна быць выразным сігналам для Брусэля, што ўрад у Лондане падрыхтаваны да выхаду з ЕЗ без дамовы і не плануе саступаць у спрэчных справах. Вялікабрытанія павінна выйсці з ЕЗ 31 кастрычніка.

ав