Беларуская Служба

Палова расіян хочуць, каб Пуцін заставаўся прэзідэнтам

30.07.2019 13:55
Сацыялагічны цэнтр «Левада» запытаў жыхароў Расіі, каго б яны хацелі бачыць новым прэзідэнтам.
Прэзідэнт Расеі Уладзімір ПуцінEPA/ALEXEI NIKOLSKY / SPUTNIK /KREMLIN POOL Dostawca: PAP/EPA.

54% апытаных хацелі б пакінуць Пуціна на пасадзе кіраўніка дзяржавы пасля 2024 года. Максімальны паказнік – 67% – быў у жніўні 2017 года.

Са свайго боку 38% апытаных заявілі, што яны рашуча супраць таго, а 8% ня змаглі адказаць на пытанне.

Прыхільнікі прыбывання Пуціна ля ўлады перакананыя, што толькі ён зможа вырашыць праблемы краіны. У гэта вераць 24% расіян, яшчэ 43% расіян давяраюць Пуціну, бо ня бачаць яму альтэрнатывы.

Паводле сацыёлагаў, гэта адзін з найгоршых вынікаў для Пуціна з 2001-га года. Ягоная папулярнасць малее, але незадавальненне грамадства стрымліваецца тым, што няма лідара, які мог бы кансалідаваць пратэст.

ПР/юл